итнервью

С.-Пб_NIN_Справаздача-інтэрв'ю

Культавы гурт NINE INCH NAILS сёлета даў канцэрты ў Маскве і Піцеры, распачаўшы свой эўрапейскі тур у падтрымку альбому 2007 году “YEAR ZERO” з Расеі. Да нас яны нажаль не завіталі, таму мы вырашылі завітаць да іх самі. Невялічкай кампаніяй, у складзе: Ляксей “Худа” Худніцкі (бас KROK), “Гандзі” (бас HAIR PEACE SALON) і я, адправіліся ў Піцер на аўтобусе. Там злучыліся з другой менскай кампаніяй, што прыехала на цягніку. Сярод іх прысутнічалі Павал Грабчыкаў (фота) ды Васіль Івашын (гітара MILQUE TWINS), якія возьмуць невялічкі ўдзел у далейшай гісторыі.
Здаецца мне, што гурт NINE INCH NAILS павінен ведаць кожны, распавядаць пра яго няма патрэбы, мо толькі асонўнае: заснавальнік, ды адзіны сталы ўдзельнік гурта, мультыінструменталіст, кампазытар, прадусар Трэнт Рэзнар. Гэта чалавек, які даў штуршок кар’еры MARILYN MANSON ды RAMMSTEIN, які склаў саўндтрэкі да стужак “Шаша ў нікуды” Д. Лінча, ды “Прыроджаныя забойцы” О. Стоўна. А альбомам “YEAR ZERO”, разам з папярэджваючай яго кампаніяй-гульнёй, ён зьнішчыў межы паміж рок-альбомам, раманам-антыўтопіяй ды сеткавай гульнёй.
Будучы ў Расеі, нельга не прыгадаць вядомага тамтэйшага музыказнаўца А.К.Троіцкага. Прыгадаю адну з яго музычных перадач “КАФЕ ОБЛОМОВ”. Яна выходзіла ў этэр у сярэдзіне дзевяностых, і на адну з іх быў запрошаны ў якасьці госьця І.Варашкевіч. У“КАФЕ ОБЛОМОВ” Троіцкі паказваў шмат рарытэтных кліпаў, дадаючы да іх свае іранічныя меркаваньні. Шчэ запамятавалася мне некалькі перадач, пад час якіх сам Арцемій адпачываў, пэўна ад “празьмернасьцяў усякіх недобрых” што здараліся з ім надоечы. Сам адпачываў на незьлічонай колькасьці падушак, якія ўтваралі інтэр’ер студыі, а запрошаныя ім госьцейкі, вялі за яго яго перадачу ))). Сам ён прачынаўся час ад часу, пэўна калі які шумны кліп ішоў, не расплюшчваючы вачэй мармытаў некалькі з’едлівых камэнтераў да кліпа, і зноў закопваўся ў падушкі. Вось такім чынам вырашыў і я зрабіць справаздачу з піцерскага канцэрту NINE INCH NAILS у стылі лепшых перадач “КАФЕ ОБЛОМОВ”. Пра канцэрт распавядуць нашыя сёняшнія госьці Худа і Гандзі.

– Якія уражаньні ад канцэрту, калі мовіць адным словам?
Худа – Спадабалася ))), кропка ))).
Гандзі – Файна!
- А як вам гурт THEODOR BASTARD, што быў на разагрэве ў ЦЬВІКОЎ?
Гандзі – Ніабчым.
Худа – Гук не наладзілі.
Гандзі – Так, бубноў было нячутна.
Ад сабе дадам, што гучала нейкая аднастайная мэталёвая мармытня з усходнім калярытам. Дый піцерцы, з якімі потым размаўлялі, вельмі зьдзіўляліся, як гэтакія агідныя музыкі патрапілі на адну пляцоўку з самімі ЦЬВІКАМІ?!
- Ну тады адкажыце, які з беларускіх гуртоў, на ваш погляд, здолеў бы годна паказаць сябе ў гэтым канцэрце?
Худа – )))) Наўрад ёсьць такія гурты. Ну, вось можа толькі DRUM ECSTASY? Мне здаецца што любы гурт зьніякавеў бы выступаючы на разагрэве гэтакіх велічынь!
Гандзі – Складана выбраць кагосьці, я не ведаю нашых гуртоў, якія б гралі ў падобнай стылістыцы, а можа, я папросту іх ня ведаю. Але, каго б мы не прапанавалі зараз )))) – было б значна прыемней слухаць за THEODOR BASTARD.
- +1 ))). Ну а вам, вашым гутрам, ці не было б цікава адыграць гэты канцэрт?
Гандзі – У фарамаце таго канцэрту ані наш гурт, ані KROK - быў бы недарэчы.
- Ну а каб самі ЦЬВІКІ паклікалі граць з імі?
Худа – ))).
Гандзі – ))).
- Добра, а як вам выступ саміх ЦЬВІКОЎ?
Худа – Гэта лепшае што я бачыў у сваім жыцьці! Кропка!
Гандзі – Клічнік ))).
Худа – Такога файнага гуку я не чуў ніколі! У параўнаньні з канцэртамі DEPECHE MODE ды PLACEBO, на якія я таксама езьдзіў, Трэнт Рэзнар ды яго каманда зрабілі куды як больш! Я адчуў вельмі моцную энергэтыку! Канешне, у DEPECHE MODE трохі іншая энергэтыка, больш інтымная, больш мяккая, але чапанулі мацней менавіта NINE INCH NAILS! Увесь канцэрт, як на адзіным удыху!
- Добра, а як на конт якасьці гука, сьвятла, рэжэсуры шоў, дыялёга з заляй?
Худа – Ва ўсіх трох гуртох былі відэаінталяцыі. У NINE INCH NAILS яна можа і была тэхнічна самая простая, , але ў той жа час, яна менавіта гэтым і чапляла!
Гандзі – Для мяне ўсё было папросту афігенна! І гук выразны, і відэарадок! Я такога нідзе дагэтуль ня бачыў! Я не быў на DEPECHE MODE ды PLACEBO, але ж затое я быў на ЦЬВІКАХ! Я пабачыў усе тыя фішкі, што дагэтуль бачыў на DVD з іх канцэртамі. Гук – ООО! Сьвятло – ААА! Паводіны на сцэне – УУУ!
- А тая падрыхтаванасьць і прадуманасьць не псавалі выступ?
Худа – Не, гэта не выглядала як падрыхтаваная дзея. Калі Трэнт актор – то вельмі добры актор, ён так майстэрскі ашуквае ўсіх, што гэта торкае!
Гандзі – Гэта і ёсьць майстэрства актора, яго прафесійнасьць, калі яго пэрфоманс выглядае не як нешта сплянаванае, а як бы мовіць “тут і зараз!”.
Худа – На PLACEBO дзесьці трошкі адчувалася, што Молко “адпрацоўваў” канцэрт. Не хапала нейкай жывасьці. Тут жа, Трэнт папросту …
Гандзі – “Схапіў ката за “яйцы”.
Худа – )))) Схапіў усе некалкі тысяч прйшэлых за “яйцы” і не адпушчаў да сканчэньня канцэрту. А разьбітая на трэцьцяй песьне гітара … гэта ўсё! Не адпушчаў, не-ад-пу-шчаў!
- Які момант канцэрту падаўся самым запамінальным, уразіў больш за ўсё?
Худа – Для мяне “Terrible lie”, калі яны нечакана для мяне пачалі яе граць. Ну і тыя відэаінсталяцыі пад час песьні “Me, I'm not” былі вельмі …
Гандзі – Ага, так, так, так, шчэ калі гітарыст гвалціў гітару, лежачы на коміку ўверх нагамі, а ў сьвятле пражэктароў тырчалі толькі яго дрыготкія ногі! )))) Мне здавалася, што ён туды зараз перакульнецца. А калі ён стаў на ногі, то гітара была разладавана такім жорсткім гуказдабываньнем. Ён хуценька стаў, наладзіў яе, ды там дзе трэба прыгожа ўвайшоў.
- Былі моманты калі было нудна?
Худа – Не! Нават калі гучалі песьні, якія асабіста мне падаюцца не вельмі цікавымі, то нешта ўсё роўна утрымлівала маю ўвагу, нейкі моцны пасыл, і нічога лішняга.
Гандзі – Было сумна калі граў першы гурт! Вось тады было нерэальна марудна!
Худа – ))))))
- )))))) Ну а зараз як басісты, пакрытыкуйце басіста ЦЬВІКОЎ, Дж. Уайта? Яго партыі, яго тэхніку, як трымаўся на сцэне і г.д. Якое месца ён займае ў вашай асабістай іерархіі басістаў увогуле?
Худа – Добрае пытаньне! Ён вельмі таленавіты музыка. У свой час, калі Ўайт граў на басу ў MARILYN MANSON, ён моцна дапамагаў у напісаньні песень і аранжоўках, ён быў другім чалавекам пасьля самога Браяна Ўорнэра ў гурце.
Гандзі – Я не магу яго вылучыць як басіста са сваёй індывідуальнай манерай, як напрыклад Маркуса Міллера, ці Лэса Клэйпула, ці Флі, ды іншых. Нельга вылучыць у яго партыях нічога звыш геніяльнага ці выбітнага.Уайт з такіх басістаў, якія вельмі файна ўпісваюцца ў агульнае гучаньне.
Худа – Добры басіст, такі якім ён і павінен быць!
Гандзі – Так, ён не ўстаўляе нейкія сола непатрэбныя, папросту грае свае смачныя партыі і годна выглядае ў гурце. Ізноў жа, ня бачна нейкай звыш-тэхніцы, яка была б паказальна, і пра яго асабістыя здольнасьці нам ніц не вядома нажаль, можа ён і выдае нейкія фантастычныя трукі, але “навуцы пра гэта невядома”.
- А як вам падалася зьмена іміджу гурта? Калі раней гурт быў апрануты ў гэтакіх брудных індастрыял-панкаў, калі так можна мовіць ))). А тут яны выйшлі у выглядзе амаль вайскоўцаў, такога адпрасавана-выкшталцонага выгляду!? Шэрая кашуля, чорны гальштук і белая павязка на левай руцэ з сымболікай AIR (Art Is Resistance), гэтакі лідар супраціву перад сабой! (Дадам шчэ, што нашыя N.R.M. прэзэнтавалі свой альбом “06” так сама ў мілітарызаваных вопрадках і даволе падобных да тых, што мы бачылі на музыках NINE INCH NAILS). Пры гэтым, трэ мець на ўвазе, што музыка засталася той жа!? Атрымаўся іншы эфект узьдзеяньня на гледача на канцэрце?
Худа – Мне здаецца – гэта нармалёвае разьвіцьце падзей. Трэнт сталее. ))) Гэта эвалюцыя гурта. Калі ён напачатку 90-х дазваляў сабе здымаць horror кліпы, то зараз нават і тэксты здабылі трохі іншую афарбоўку. Калі раней тэксты былі больш асабістыя, то апошні альбом больш палітызаваны. Напэўна гэта адзіны з палітызаваных альбомаў, які я нармальна ўспрымаю. Яго прапаганда “Аrt Is Resistance” мае права на існаваньне, я прыслухоўваюся да гэтага чалавека.
Гандзі – Мне спадабалася, мо нават болей за тое што было раней. Бо раней не кожны ўспрымаў тую брудную выяву …
- Але яны былі ў кантэксьце музыцы!?
Гандзі – Так, зараз яны сталі выглядаць, як бы мовіць, не тое каб больш інтэлігентна, а больш задзірліва, ды мо нават кічэва! Адчуваўся сур’ёзны падыход! Вось на DVD “Beside You In Time” Трэнт быў шчэ і паголены, магутны кабан, гэтакі “пампач”. Вось там неяк дзіўна ён выглядаў. А тут было сама тое!
Худа – Трэнт зьмяніў імідж каб не быць пародыяй на самога сябе, я лічу што гэта правільна, ён разьвіваецца.
- Як вам старыя і новыя песьні ў адным канцэрце? Шмат існуе прыкладаў калі ў гурта ці то напачатку кар’еры моцны матэрыял, ці то напрыканцы, і т.ч. атрымліваецца што слухаеш толькі палову канцэрта.
Худа – Яны асучасьнілі свае старыя песьні новым гукам, зрабілі іх больш жорстка, таму ўсё выглядала вельмі гарманічна. NINE INCH NAILS – гурт які не вызывае настальгію, гэта актуальны гурт. Вось напрыклад METALLICA больш схіляе да настальгіі па 80-х, калі былі запісаны сапраўдныя баявікі, а потым нейкія Load-Reload ...
-Так, слухаць іх старыя і новыя песьні ў адным канцэрце немагчыма, гэтакія правалы ў праграме атрымліваюцца. А NINE INCH NAILS сваім творчым шляхам мне нагадваюць заўжды маладога, ды актуальнага Д.Боўі. Ён ўжо амаль 40 год выпускае альбомы, і яны заўжды актуальны па гучаньню. Боўі ўвесь гэты час “на хвалі”, ды ведае, што робіцца ў музыцы.
Гандзі – Так, як па мне, нават RED HOT CHILI PEPPERS ўжо варацца ва ўласным соку, гэтакія старэчы, якія складаюць музыку ўжо больш на інэрцыі. Няма ў іх ужо тых забойных альбомаў кшталту “BLOOD SUGAR
SEX MAGIC”.
Худа – Так, а ў NINE INCH NAILS усё актуальна, без аніякага нафталіну.
Гандзі – Мне па запісах больш падабаўліся NINE INCH NAILS старога фармату, калі было больш гітарнага драйву. Але вось на канцэрце, я прасяк гучаньнем менавіта трэкаў з “YEAR ZERO”, не скажу што яны лепей за старыя баявікі, але я адкрыў для сабе гурт з новага боку. І на кацэрце было заўважна, што вельмі ўважліва распрацоўваўся трэк-ліст. Яны майстэрскі завялі публіку, потым далі трохі астыць, памедытаваць, а потым ізноў вымусілі кінуцца ў бязлітасныя скокі.
- А ці трэба было ўвогуле ехаць, пакутваць ноч у аўтобусе, каб пачуць тое ж што можна пачуць і на кружэлцы? Бо яны ж амаль нічога не зьмянілі ў аранжоўках, мо акрамя “Burn”, ды імправізацый асабліва цікавых я не пачуў? Мо дастаткова было б папросту ўзяць слухаўкі, ды зрабіць грамчэй?
Худа – Не )))), энэргэтыку нельга перадаць з дапамогай DVD-гральніка! Тое што адбывалася там – то быў кантакт з Трэнтам ды з гуртом! Адчуваньне таго, што вось яны тут стаяць жыўцом, ды вакол гук, сьвет … кінутыя ў залю тамбурыны, мікрафоны … Вось на канцэртах DEPECHE MODE ды PLACEBO часам складалася ўражаньне, што глядзіш нейкі канцэртовы DVD, а тут быў поўны кантакт!
Гандзі – Канешне трэ было ехаць, бо моцна адрозьніваюцца тыя эмоцыі, якія атрымліваеш слухаючы запіс і прысутнічаючы на канцэрце! Ды шчэ раз паўтаруся, што для мяне было адкрыцьцё - гучаньне новага альбому жыўцом! Нагэтулькі шыкоўны быў гук!
Худа – Можна прывесьці шмат адрозьненьняў паміж праслухоўваньнем кружэлкі і жывым выступам. А чаго варты эфэкт натоўпу, калі ўсе наўкол цябе ў стане экстазу! Гэта вельмі моцна перадаецца, гэта не тое ж, што ўключыў DVD -гральнік і сядзіш, то кавы пап’еш, то патэлефануе хтосьці - ўвага мімаволі расьсейваецца.
Гандзі – Так, яно каштуе тых грошай, ці мо нават болей!
- Добра, а як вам новы альбом “YEAR ZERO”?
Худа – Ён адрозьніваецца ад таго, што было раней. Музыка стала больш электронай, можа больш мяккай. Ды вельмі чапанула тая PR-акцыя, што была разгорнута вакол гэтага альбому. Вельмі, вельмі цікавая дзея. Пачыная з асноўнай байкі і да фэцішу кшталту флэшак, схованых па прабіральнях сусьвету з новымі трэкамі ці з тэкставымі пасланьнямі, маек, на якіх спецова вызначаныя літары складаліся ў назву сайта, дзе былі зьмешчаны звароты да насельніцтва сусьвету.
Гандзі – ... I’m afraid of American …
Худа – Так, вядома што Трэнт вельмі не любіць існуючага прэзідзента ЗША ды яго палітыку, што ён і агучыў на канцэрце ў Маскве ... хто ў тэме – той зразумее ))). Карацей фанатам было над чым паламаць галаву ды чым бавіць час ))).
- На маскоўскім канцэрце Трэнт лаяўся на Буша. А ў Піцеры ён прамовіў такую фразу: “Thank you! This is the first time we visit Russia, and I’m glad I’m here. Thank you for listening our musiс. If you can't buy our record - steal it! Steal it and give it to your friends. That's what we make our music for.” Ну а далей ужо лірыка: “See you next year!”, тэатральная паўза, “Спасибо!”. Як вы можаце гэта пракамэнтаваць, бяручы ў разьлік і той факт, што Рэзнар абурыўся на конт пірацкіх кружэлак, што ён бачыў у продажы ў С.-Пб. ды Маскве? Ды шчэ той факт, што калісьці, ён на сваім сайце пісаў аб незадаволенасьцьці коштам кружэлак NIN у Аўстраліі?
Худа – Зыходзячы з яго рэакцыі на пірацкія кружэлкі ў Расеі, можна не зьдзіўляцца на яго заклік: “Steal it!”. Ды ўвогуле, CD як носьбіты, адыходзяць ужо ў мінулае. Са з’яўленьнем МР3, высокахуткаснага нэта, ды іншых сучасных тэхналёгіяў, значна скарачаецца шлях і час, які вымушана была праходзіць музыка ад стваральца да слухача праз тыражаваньне носьбітаў. Канешне, мне як музыке, прыемней, калі паміж мной і слухачом ніхто не стаіць, і не зарабляе на нашай камунікацыі грошы. Але, з іншага боку, мне – як слухачу, вельмі прыемна набыць фірмовы CD, з прыгожай, годна зробленай вокладкай, мо з фотасэсіяй, мо з тэкстамі, ці мо што шчэ цікавае там будзе. Набыць кружэлку і тым самым выказаць павагу музыке. Адным словам, час ідзе, носьбіты і спосаб распаўсюду музыцы зьменьваюцца – і гэта непазьбежна.
Гандзі – Мне здаецца, што галоўная фраза тут: “Steal it and give it to your friends. That's what we make our music for.”. У ёй адчуваецца сарказм и таму я разумею яе так: Трэнт iмкнецца рабіць музыку для слухачоў, а не для спажывы нейкіх дзядзькоў. Увогуле гэта пытаньне даволі сур’ёзнае. Я лічу, што музыка павінна распаўсюджвацца на так, як вырашаць самі музыкі, ці то будзе вольны распаўсюд, ці то продаж. Гэта пытаньне палітыкі гурта, ці выканаўцы, і таму заклік Рэзнара абсалютна мне рзазумелы, што я магу дадаць, толькі: “No Pasaran!”.
- Які альбом падабаецца больш за астатнія?
Худа – Я напэўна больш за ўсё люблю “THE FRAGILE”, “THE DOWNWARD SPIRAL”, “WITH_TEETH”, але і першы альбом так сама вельмі сур’ёзны. Складана вылучыць нейкі адзіны.
- Трэк - візітоўка гурта?
Гандзі – Ня ведаю, для мяне і “Terrible lie”, “Head like a hole” …
Худа – “Hurt” той жа …
Гандзі – …“March of the pigs”, ну карацей зашмат гэтакіх песень, якія зносяць галаву!
Худа – Мне падаецца самай удалай “Closer”. Самая раскручаная, самая вядомая, яна больш за ўсе астатнія дасягла як самотнік.
- А як у вашых гуртах успрымаюць творчасьць NINE INCH NAILS?
Худа – NINE INCH NAILS даволе складаны гурт для успрыманьня. Я вось вычытаў недзе, што нават КОРОЛЬ И ШУТ сабраў болей народу за іх. Здаецца мне NINE INCH NAILS трэ расслухаць. Бубначу нашаму падабаецца літаральна некалькі трэкаў, Рома (вакал) неяк скептычна ставіцца да гурта, але крытыкаваць не адважваецца )))).
Гандзі – Я за сваіх хлопцаў дакладна не магу адказаць. Ведаю, што калі глядзелі разам канцэртовы DVD, то Алегу (вакал) вельмі ўпадабалася. Каб Вадзім (гітара) быў разам з намі на канцэрце, то, лічу, і ён бы ніц благога не мовіў супраць NINE INCH NAILS. Артур (бубны), здаецца мне, не знаём з гуртом. Шчэ дадам, што ў NINE INCH NAILS вельмі характэрныя партыі бубноў. На першы погляд яны простыя, але зроблены вельі смачна, вельмі чапляюць. Вось што можна было б вылучыць па асаблівасьцях партый, дык партыі бубноў! Дарэчы, дакладна ведаю, што Кастусь (экс-вакал, экс-бас экс-JITTERS) дык увогуле фанат NINE INCH NAILS.
- ))) Вось атымоўваецца такая карціна, што NINE INCH NAILS – любімы гурт басістаў. А калі будзе ладзіцца трыб’ют NINE INCH NAILS, вашыя гурты маюць жаданьне прыняць удзел у ім?
Худа – У мяне ўжо з’явілася такая думка. Вось трыб’ют PLACEBO, які мы рабілі, атрымаўся добра. Але, здаецца мне, што трыб’ют NINE INCH NAILS не збярэ шмат слухачоў, таму што гурт “на аматара”. Можа хутчэй прыйдуць на знаёмыя мясцовыя гурты.
Гандзі – І зноў жа, KROK ды HAIR PEACE SALON былі б не зусім слушныя на такім канцэрце. Бо музыка нашых гуртоў і музыка NIN вельмі моцна адрозьніваецца.
- Ну а зараз падыйшлі мы да самага цікавага, да тваіх Ляксей прыгодаў )))! Распавядзі падрабязьненька.
Худа – Па прыезьдзе ў Піцер, вырашылі мы трохі пашпацыраваць перад канцэртам. Ля гатэлю “АСТОРИЯ” мы выпадкова сустрэлі чалавек з дзесяць ў характэрным адзеньні, з лягатыпамі NIN. Мы падыйшлі-пазнаёміліся, пагутарылі, не паспелi мы й засумаваць, як зъявiуся спадар Дж.Уайта, зфоціліся з ім.
З паугадзiны пазней, гуляючы па Неўскаму, неяк выпадкова страціўся наш фатограф Паша Грабчыкаў. Калі я яго ўрэшце адшукаў, ён цэліў сваім Nicon у Аарана Норза і Алехандро Кортіні, якія таксама выйшлі на шпацыр. Я падыйшоў, павітаўся, спытаўся сфатаграфавацца з імі, “ОК!” кажуць, “Станавіся паміж нас”. Мы і з імі сфатаграфаваліся )))), “Дзякі!” кажу ім, яны усьміхаюцца ))). Неяк вельмі хутка ўсё адбылася. “See уou tonight!”-“ОК”. І яны пайшлі далей. Гэтакія простыя дзядзькі ))). Прыемная няспадзяванка - сустрэць іх ў горадзе)))).
- Ну а зараз самае цікавае! Галоўны фэціш! Мікрафон Трэнта Рэзнара!
Худа – Так. Самае цікавае, што я не памятаю таго моманта, як мікрафон апынуўся ў мяне ў руцэ. Я неяк скакаў, скакаў – і даскакаўся)))). У нейкі моман адчуваю ў сваёй руцэ мікрафон! Пашансавала напэуна!)) Апынууся у тым месцы у той час, тузануў … у далейшы тур ТРЭНТ паехаў без гэтага мікрафона ))). Жоўценькі такі шнур памятаю там быў )))).
Гандзі – Дык Трэнт жа ведаў куды едзе, гы, то ж Расея! Каб не Ляксей, дык наступны адарваў бы )))! То ж не Эўропа, дзе народ на канцэртах сьпявае ў мікрафоны ))).
Худа – Шчыра кажучы, у мяне і ў галаве не было думкі такой: сьпець туды )))!
Гандзі – Мы ж усе бедныя музыкі, а мікрафон годны! Тым больш што мікрафон з рук самога ТРЭНТА РЭЗНАРА!
- А каб ён сам сігануў бы ў залю, яго так сама бы на шматкі б падралі ))) …
Гандзі – ))) Так, расьцягнулі бы па кішэнях ))).
Худа – Давай ТРЭНТ, працягвай, дапамагай нашым музыкам!
- Ну і кропку ў вашых прыгодах паставіла барабанная палачка, што бумкнула па галаве Васіля Івашына. Можа гэта знак звыш, гэты дотык ))) ?! Можа то блаславеньне з боку NIN!? Як то сьпявае N.R.M. у “Твой Езус” на альбоме “Personal Depeche” - “Дотык адчуй”.

Чаго шчэ можна жадаць пасьля такога канцэрту ды пры поўных кішэнях рознага кшталту фэцішу? Мо толькі любы чыніць з Трэнтам. Але, мне здаецца, Худа сам бы ад гэтага адмовіўся. Таму пяшчотна захоўваем успаміны і ведаем, што з гэтага часу, у нашым горадзе, недзе ёсьць часьцінка саміх NINE INCH NAILS.

Слэп

обсудить на форуме

© 2007 Музыкальная газета